Глобус напісаў кнігу “Зоркі” пра майстроў культуры

Выйшла з друку кніга Адама Глобуса “Зоркі. Словы пра майстроў культуры”, якая складаецца з сціслых, часам афарыстычных эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў ад Купалы і Басё да Ван Гога і Барткевіча.

Героі кнігі “Зоркі” Адама Глобуса — паэты, мастакі і акцёры. Кожны з іх варты асобнай манаграфіі, але аўтар сабраў іх пад вокладкай адной невялікай кніжкі, бо з павагай ставіцца да чытача і беражэ яго час, ахвяраваны на знаёмства з сучаснай эсэістыкай. “Зоркі” — кніга для тых, хто цэніць культуру і любіць задумвацца пра лёсы творчых людзей.

Кніга адкрываецца вершам Якуба Коласа “Зорка”, а далей ідуць тры раздзелы, у кожным з якім апавядаецца пра чатырох знакамітых творцаў:

Паэты

Шэкспір
Басё
Купала
Хармс

Мастакі

Леанарда
Ван Гог
Пікаса
Папкоў

Акцёры

Смактуноўскі
Янкоўскі
Барткевіч
Цой