Month: красавік, 2026

Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў

5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]

Выйшла новая кніга вершаў Ігара Бабкова

Паэтычная серыя hochroth Minsk выдаўца Дзмітрыя Строцава папоўнілася новай кнігай — зборнікам вершаў Ігара Бабкова “Сляза і Камень”. Беларускі паэт пакалення “Тутэйшых”, празаік і філосаф Ігар Бабкоў гэтак пракаментаваў навіну ў сацсетках: “Жывая кніга паэзіі: вершы прыбітыя цвікамі да старонак жыцця, каментары піша сама рэчаіснасць, друкара і выдаўцу ўжо доўгі […]

1.04 адкрываецца выстава да 45-годдзя музея Багдановіча

1 красавіка а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Музей – гэта мы!”, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Запрашаюцца ўсе, хто жадае пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы. Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 году. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, […]

Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на 4 мовах

У выдавецтве “Беларусь” зусім нядаўна пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў”. Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай. У кнізе “Замкі Беларусі” гаворка ідзе пра 12 перлінаў беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўраваных Нясвіжскага і Мірскага […]