Month: снежань, 2025

Сёння сустрэча з аўтарамі кнігі “Руіны Беларусі” + анлайн

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, які з’яўляецца сувыдаўцом кнігі “Руіны Беларусі” (у супрацоўніцтве з Галерэяй Арсенал з Беластоку), падрыхтаванай архівам VEHA, запрашае на сустрэчу, прысвечаную гэтаму выданню і наогул працы з памяццю, архівамі і дакументаванню спадчыны. У кнізе змешчаны фотаздымкі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у […]

Выйшла кніга малой прозы Віктара Шалкевіча

У Таліне выйшаў з друку зборнік малой прозы Віктара Шалкевіча пад назвай “Каштан пры Бэрнардынах”, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Гэта чацвёртая па ліку кніга вядомага гарадзенскага барда і паэта. Сам Віктар Шалкевіч з уласцівай яму дасціпнасцю ахарактэрызаваў навінку так: “Гарох з капустаю, торбачка сьмеху, альбо старазапаветныя байкі з Цэнтральнае, Сярэдняе, […]

Ва Украіне выходзіць фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі

Ва Украіне выдадуць артбук “Сож” — дыхтоўны фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі і фотаздымкамі Алеся Пілецкага (Беларусь-2020) ды Станіслава Крупажа (Украіна-2022), піша “Будзьма”. Усе сродкі ад продажу будуць накіраваны на падтрымку беларускага рэабілітацыйнага цэнтра “Ланка”, таму гэтая кніга — спосаб падтрымаць добраахвотнікаў, якія аддалі сваё здароўе на вайне. На ўкраінскую вершы Алеся Плоткі […]

Аня Гату: “Дзецям патрэбныя не толькі кнігі-вокны, але і кнігі-люстэркі”

Аня Гату — старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў, аўтарка кніг для дзяцей, а ў мінулым —спартовая журналістка. На семінары, прысвечаным дзіцячай літаратуры, які прайшоў у Вільні ў лістападзе, яна расказала пра ўласны пісьменніцкі шлях і пра глабальныя выклікі перад шведскай дзіцячай літаратурай. Пра сустрэчу з Аняй Гату, якую мадэравала перакладчыца і […]

“Шляхціца Завальню” ўпершыню пераклалі на ангельскую мову

Выдавецтва Grunwald, якое спецыялізуецца на выданні беларускіх кніг у перакладзе на ангельскую мову, выпусціла культавы твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” . Англамоўнае перастварэнне Волі Яноўскай мае назву “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”. Першы англамоўны пераклад твора Яна Баршчэўскага выйшаў у кастрычніку 2025 году. […]

Сяргей Дубавец пра “спрынтарскую паэму ўласнага жыцця” Макса Шчура — падкаст

У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, […]

Выйшаў зборнік вершаў для дзяцей ад Юліі Верамей

У выдавецтве “Янушкевіч” пабачыў свет зборнік Юліі Верамей “Снежная фея”. Выдаўцы перакананыя, што кніга з дзіцячымі вершамі можа стаць выдатным падарункам напярэдадні святаў. “Снежная фея” — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі […]

Адкрыты перадзаказ дзіцячай навінкі пра Каляды

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад пісьменніцы Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч. Гэтым разам гісторыя з назвай “Каляды 1992” пачынаецца з таго, як чацвёра беларускіх дзетак знойдуць на гарышчы фотаздымкі калядоўшчыкаў. Героі новай кнігі вядомыя чытачам з “Казак Старога Адамкова”, папярэдняй працы творчага дуэта. “Новая […]

Перадзаказ на гумарыстычнае фэнтэзі Яўгена Папакуля

Выдавецтва Рамана Цымберава анансавала выхад кнігі Яўгена Папакуля “Ордэн шэрай макрыцы”. Цяпер адкрыты перадзаказ на гумарыстычнае фэнтэзі. Сам аўтар падзяліўся ў сацсетках навіной і расказаў, што ідэя кнігі ўзнікла падчас абмеркавання культавых дарк-фэнтэзі фільмаў 80—90-х, менавіта таму “Ордэн шэрай макрыцы” напісаўся як своеасаблівае жартаўлівае пераасэнсаванне жанру фэнтэзі. “Ад самага пачатку […]

Кніжка для дзяцей, якую можна чытаць у вадзе

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла адмысловая кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — кніжка-цацка, з якой можна купацца. Верш напісаў Андрэй Скурко, а прыдумала гісторыю і праілюстравала Дарына Харытончык. “Бобрык, які любіць ваду” — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца […]