Month: жнівень, 2025

Нямецкі раман пра палітыку і каханне пераклалі на беларускую

Выдавецтва Skaryna Press апублікавала раман нямецкага пісьменніка Маціяса Гёрыца “У Паркера застаўся толькі тыдзень” (Parker, 2018) пра палітыку ў Германіі. Пераклад на беларускую здзейсніла Галіна Скакун. Раман Маціяса Гёрыца — гэта захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту. Анатацыя: Сябра Паркера, дасведчаны гулец […]

Выйшаў пераклад актуальнага эсэ французскай філосафкі

У выдавецтве Skaryna Press пабачыў свет пераклад найноўшага фемінісцкага эсэ французскай філосафкі і гісторыцы Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся!”, якое ў арыгінале выйшла ў 2024 годзе. Пераклаў кнігу Уладзіслаў Гарбацкі. Эсэ Элізабэт Бандэнтэр прысвечана страйку ўлонняў, які хвалюе свет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў […]

Міхал Бараноўскі прэзентуе перавыданне дэбютнай кнігі вершаў

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла перавыданне дэбютнага зборніка вершаў “Volumen.1” паэта і музыкі Міхала Бараноўскага. Прэзентацыя кнігі і сустрэча з чытачамі з назвай “Месца моцы” абудзецца 15 жніўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. “Як рыхтаваліся, то перачытаў змешчаныя ў кнізе творы і сораму не адчуў. Цяпер, магчыма, некаторыя наіўна-рамантычныя радкі […]

Зборнік народных баладаў аздобілі выцінанкамі

У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыла свет чацвёртая кніга серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” зборнік беларускіх народных баладаў з пераказам на расейскую і ангельскую мовы пад назвай “Абярнуся я шэрай зязюляй”. Згодна з анатацыяй, гэта самы лірычны зборнік серыі і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта […]

Анціпаў выдае зборнік апавяданняў — перадзамова

Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу — “Дача. Рассказы 2008—2021” Паўла Анціпава. Адметнасць схемы, паводле якой працуе выдавецтва, палягае ў тым, што будзе выдадзена столькі кніг, колькі будзе атрымана замоваў. Адпаведна памер накладу вызначаюць патэнцыйныя чытачы. “Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву […]

Выйшла кніга шаржаў на Якуба Коласа і Янку Купалу

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга “Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу” — навінка ад Сяргея Шапрана пра тое, як жартоўна выяўлялі класікаў беларускай літаратуры. Распаўсюджанае меркаванне, што купала- і коласазнаўства — найбольш даследаваныя тэмы сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і таму адкрыцці тут апрыёры […]

Забаранілі яшчэ 31 кнігу, у тым ліку вершы беларускіх паэтаў

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Спіс папоўніўся зборам беларускай паэзіі ў перакладах на расейскую мову, а таксама творамі Місімы, Паланюка ды Сарокіна. Асаблівую ўвагу выклікае кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия […]

Раман “Слон” Філіпенкі знялі з продажу ў Беларусі

Раман “Слон” Сашы Філіпенкі з’явіўся на маркетплэйсе Wildberries, але пытанне з продажамі рамана было “ўрэгулявана” неабыякавымі менш чым за суткі. Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка расказаў у фэйсбуку 3 жніўня, што ягоны новы раман “Слон” на тэму вайны ва Украіне можна купіць на маркетплэйсе ў Беларусі. Ён дадаў спасылку на Wildberries, паведамляе “Рэформ”. На гэта […]

Па-ангельску выходзіць новы нон-фікшн ад Марціновіча

Кніга “Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця” аўтарства Віктара Марціновіча выходзіць 19 жніўня ў Routledge, адным з найстарэйшых акадэмічных выдавецтваў у свеце. Перадзамова адкрытая ў многіх інтэрнэт-крамах, паведамляе De facto. Беларуская навука. У кнізе Віктар Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя […]

Выходзіць перавыданне кнігі пра “Майстроўню” Дубаўца

Фонд “Камунікат” анансаваў выхад другога выдання кнігі Сяргея Дубаўца “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” з нагоды 45-х угодкаў “Майстроўні”, адной з першых нефармальных арганізацый у сучаснай гісторыі Беларусі. “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” — гэта аповед пра тое, як у сумнай шэрай паўсядзённасці савецкага існавання з’явілася бліскучая ўнікальная беларуская ідэнтычнасць. На Каляды 1980 году група менскіх […]