У жніўні продзе дзве сустрэчы з беларускімі літаратаркамі Таццянай Нядбай і Юляй Цімафеевай. Таццяна Нядбай завітае ў Познань, у тым ліку як выдаўчыня з кніжнымі навінкамі выдавецтва “Полацкія лабірынты”. Юля Цімафеева ўпершыню правядзе анлайн-прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі “Кровазварот”. “Я ўсё ж сабралася з сіламі і вырашыла правесці анлайн-прэзентацыю сваёй […]
Month: жнівень, 2025
Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока
Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока “Калі свет ашалеў…”. Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі. У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў васямнаццатым стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Г.Р. Вэкерліна, М. Опіца, Ф. фон Логау, П. Флемінга, […]
Апошні дзень прыёму заявак на прэміі Цёткі і Шэрмана
21 жніўня завяршаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз. Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх […]
Жнівеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць
У свежым жнівеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі” чытачы знойдуць паэзію Васіля Дэбіша, прозу Міхася Зізюка і Віктара Варанца, успаміны і развагі Людмілы Андзілеўкі пра Анатоля Сыса ды многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ПАМЯЦЬ: артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА “Паэт і журналіст Уладзімір ШУРПА”АСОБА: эсэ Людмілы АНДЗІЛЕЎКА “Насоўка Анатоля СЫСА”АБРАЗКІ: нататкі […]
Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску
У выдавецтве Vesna Books выйшлі дзве (з чатырох) першыя кнігі гістарычнага рамана “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце (Kristina Sabaliauskaitė) у перакладзе Сяргея Шупы. Твор літоўскай пісьменніцы — гэта вялікі, захапляльны, поўны інтрыг і прыгодаў, панарамны раман пра нашу гісторыю. Silva Rerum — па-лацінску “лес рэчаў”, папулярны ў XVI—XVIII стст. сярод літоўскай шляхты […]
Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? — Дубавец пра “Дом” Горвата
Сяргей Дубавец у адмысловым падкасце “Літаратурныя зацемкі” разважае пра руіны і былую ціхмяную беларускую веліч пасля прачытання новай кнігі Андрэя Горвата “Дом” (Вільня, 2025). Ці можна вярнуць да жыцця разбуранае і занядбанае больш за 100 гадоў таму? Што выйдзе з гэтай спробы? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых […]
“Шалом” Клінава з’явіўся ў аўдыяфармаце
Ініцыятыва Audiobooks.by прэзентавала ў сеціве раман “Шалом” Артура Клінава ў аўдыяфармаце. Гэта кніга, якую аўтар калісьці назваў сваёй “Вайной і мірам”, раман-авантура і раман-буфанада. Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць […]
Гранічная шчырасць і бесстаронні рэалізм — Марыя Лапо пра аповесць Анкі Упалы
Пра аповесць Анкі Упалы “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў“, якая выйшла ў Вільні ў 2024 годзе, піша крытык, пісьменніца, аўтарка падкасту “Каля літаратуры” Марыя Лапо. Анка Упала (Алена Казлова) — пісьменіца, якая прыйшла ў беларускую літаратуру яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Яна пачынала з правакатыўна-саркастычных вершаў (“Жэншчына зь вядром на галаве”) […]
У верасні ў Вільні пройдзе тыдзень беларускай культуры
З 1 па 7 верасня Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) запрашае на Тыдзень беларускай культуры. “Сем дзён мастацтва, музыкі, літаратуры і творчасці! Паглыбімся ў беларускую культуру праз адмысловую выставу, майстар-класы, жывую музыку і інтарактыўныя расторы“, — пішуць арганізатары падзеяў. Што ў праграме? Увесь тыдзень (01-07.09.)Выстава “Літаратурны мапінг Вільні і Менску”Мапы, гісторыі, “вакенцы”, якія можна адчыняць, архіўныя […]
Выходзіць двухмоўная кніга вершаў і калажоў Юлі Цімафеевай
Берлінскае выдавецта Edition Frölich здало ў друк новую кнігу-білінгву Юлі Цімафеевай “Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы”. Цяпер на яе адкрыты перадпродаж у нямецкіх анлайн-кнігарнях, падзялілася навіной аўтарка ў фэйсбуку. “1 прадмова, 31 калаж, 30 вершаў па-беларуску і ў цудоўным нямецкім […]