Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў рады абвесціць новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама […]
Month: Верасень, 2024
Спіс намінантаў на найлепшы дызайн кніжнай вокладкі
У 2019 годзе была заснаваная прэмія ў памяць пра Міхала Анемпадыстава, які быў мастаком, паэтам, дызайнерам і культуролагам. Прэміяй Анемпадыстава штогод ганаруюцца найлепшыя дызайнеры беларускіх кніг. Журы прэміі зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2023 год, паведамляе Беларускі ПЭН. У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічае больш за тры дзясяткі кніг. Поўны спіс […]
“Авантурнік Сімпліцысімус” — перавыдалі пераклад Сёмухі
У кніжнай серыі Littera Scripta (здабыткі сусветнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову), эстафету па выпуску якой падхапіла выдавецтва Tsymberau, выйшаў нямецкі раман “Авантурнік Сімпліцысімус” Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна ў перастварэнні Васіля Сёмухі. Раней кніга выходзіла па-беларуску ў 1997 годзе у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Новае выданне круцельскага раману суправаджае […]
Турэмныя вершы для дзяцей з дарослымі прэзентавалі ў Вільні
27 верасня ў Вільні адбылася прэзентацыя выдання “Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы” журналіста і былога палітвязня Алега Груздзіловіча. Кніга складаецца з вершаў і малюнкаў, якія аўтар ствараў для ўнукаў падчас зняволення ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. Выданне “Прыгоды дзядзі Віці” — гэта 28 вершаў для дзяцей, аўтарскія малюнкі і […]
“Заступнік бацькавай спадчыны” – выстава да 110-годдзя Данілы Міцкевіча
1 кастрычніка ў 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі “Заступнік бацькавай спадчыны” да 110-годдзя з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (1914 – 1996) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старэйшы сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатар і першы дырэктар музея Якуба Коласа […]
Кнігу вершаў Уладзіміра Арлова надрукавалі лацінкай
Цэнтр беларускай культуры разам з фондам “Камунікат” перавыдалі кнігу вершаў Уладзіміра Арлова лацінкай. Навінка мае назву “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” (“Свецяцца вокны ды нікога за імі”). Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк так пракаментаваў выхад навінкі Суполцы беларускіх пісьменнікаў: “Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна […]
Зборнік казак ад выдавецтва Gutenberg (перадзамова)
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала і адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Залатое зерне: казкі” Мечыслава Яна Супрона. Зборнік уключае дзесяць беларускіх аўтарскіх казак пра дабрыню, працавітасць, ветлівасць, кемлівасць і міласэрнасць. Аўтар ілюстрацый сам пісьменнік, а рэдактар — Андрэй Скурко. У прадмове да кнігі аўтар піша: “Зборнік казак, які вы трымаеце […]
Падкаст “Спіс на лета” пра Караткевіча ў відэафармаце
Заключны эпізод першага сезону падкасту “Спіс на лета”, які вядуць выкаладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча. Размова ідзе пра “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзю Роспачы”, “Каласы пад сярпом тваім”, а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Адметна тое, што выпуск выйшаў таксама […]
Новы Акудовіч у серыі “33 кнігі для іншай Беларусі”
Выйшла новая кніга Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”, надрукаваная ў Македоніі ў межах серыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Пра гэта паведаміла адна з ініцыятарак праекту — Ірына Герасімовіч. “Шолах моўчы” выйшаў супольнымі намаганнямі выдавецтва “Галіяфы” і Goten Publishing пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў выгнанні і Фонду Літар. У кнізе чытачы […]
5–6 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі Беларусі і цягам восені завітвае ў розныя гарады свету, дзе жывуць беларусы. Сёлета першая Pradmova пройдзе ў Вільні 5–6 кастрычніка. Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6, VilniusЧас працы: 5 кастрычніка (субота) 10.00 – 21.30; […]