У 2019 годзе была заснаваная прэмія ў памяць пра Міхала Анемпадыстава, які быў мастаком, паэтам, дызайнерам і культуролагам. Прэміяй Анемпадыстава штогод ганаруюцца найлепшыя дызайнеры беларускіх кніг. Журы прэміі зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2023 год, паведамляе Беларускі ПЭН.
У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічае больш за тры дзясяткі кніг.
Поўны спіс намінантаў на прэмію Анемпадыстава
Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
Алена Дашкевіч, Міхал Анемпадыстаў — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў»
Таццяна Шустава — вокладка кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Фрэнсіса С. Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі»
Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
Анатоль Лазар — вокладка кнігі Івана Мележа «Завеі, снежань»
Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
Вольга Зароўская — вокладка кнігі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»
Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
Надзя Бука, Анатоль Лазар — вокладка кнігі «Каток-пестунок»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
Андрэй Дарохін — вокладка кнігі Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
Лізавета Дубінчына — вокладка кнігі Марыі Бадзей «Мёд і дым»
Анатоль Лазар — вокладка кнігі Якуба Коласа «На ростанях»
Маргарыта Сянькова — вокладка кнігі «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «БУМ-БАМ-ЛІТ»)»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»
Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Салі Руні «Размовы з сябрамі»
Марыя Сыракваш — вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
Паліна Вілава, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Вітольда Шаблоўскага «Танец Мядзведзяў»
Алена Дашкевіч — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»
Воля Кузьміч — вокладка кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»
Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Эрыха М. Рэмарка «Чорны абеліск»
Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
Дана Мігунова — вокладка кнігі Вікі Біран «Я танцую»
Уладзімір Міхневіч — вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
Артур Камароўскі, Ксенія Шталянкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Папярэдняя лаўрэатка прэміі — дызайнерка Яна Галушкіна: сёлета ў траўні яна атрымала ўзнагароду — цудоўнага анёла — за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».