Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала серыю кніг у перакладзе з польскай мовы. На сёння ў планах 4 кнігі. Першай пабачыць свет выбранае вершаў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Віславы Шымборскай.
У кнізе сабраны вершы у перакладах Марыны Казлоўскай, Алега Лойкі, Кацярыны Маціеўскай, Ніны Мацяш, Сяргея Прылуцкага, Наталлі Русецкай, Максіма Танка, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты. Укладальнік і аўтар прадмовы — Андрэй Хадановіч.
Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы праекту “Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў”, які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў рамках конкурсу «Публічная дыпламатыя 2023». Партнёрам таксама стаў ЦБС.
“Купіць гэтыя кнігі нельга, але бібліятэкі і асяродкі беларусаў па ўсім свеце атрымаюць іх бясплатна”, — тлумачаць выдаўцы.
Загалоўнае фота wikimedia