Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак 2024 “Лёгкая мова”, які кожны дзень падае новае беларускае слова – усяго 365 слоў. На кожнай старонцы яркая карцінка, слова на беларускай мове, яго пераклад на ангельскую і расейскую ды прыклад з мастацкай літаратуры.
Два спосабы мацавання: на стол і сцяну. Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрыначцы, у камплекце два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак на лядоўню. Магчымасць замены вокладкі паводле вашага дызайну. Каляндар-слоўнічак 2024 “Лёгкая мова” — гэта выдатны падарунак сабе і блізкім, які будзе радаваць увесь год.
Купіць каляндар можна тут.