Tag: Света Бень

Выйшаў першы том гісторый пра выбітных беларускіх жанчын

Ініцыятыва ByProsvet, якая раней збірала сродкі на выданне аповедаў пра беларускіх жанчын, выпусціла кнігу “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”, аўтарамі якой стаў цэлы калектыў. Так у першым томе чытачы знойдуць казкі Лявона Маліноўскага, Уладзіміра Арлова, Светы Бень, Таццяны Гайдук, Кацярыны Ваданосавай, Наталлі Сянчук, Andrusia. У ролі ілюстратараў выступілі Наталка […]

Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані

У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы. 20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве […]

Бень, Рыжкоў, Краўчанка: 5 артыстаў, якіх можна і пачытаць, і паслухаць

У свеце сучаснага мастацтва ўсё часцей можна сустрэць тэрмін “мультыжанравы(-ая) артыст(-ка)”. Гэтыя таленавітыя людзі, якія вырашылі не адказваць адназначна на пытанне “кім ты хочаш стаць, калі вырасцеш” і паспяхова рэалізоўваюцца адразу ў некалькіх кірунках творчасці. Напрыклад, у музыцы і літаратуры. Сёння разам з праектам пра беларускую музыку КЛІК узгадваем артыстаў, […]

Навінка ад Светы Бень па-беларуску — перадзаказ

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новага выдання. Гэтым разам гэта кніга для дзяцей і дарослых з назвай “Беспрацоўнае дрэва”, напісала якую Света Бень, а праілюстравала Ліна Хесэ. Адкрыты папярэдні заказ праз сайт выдавецтва. “Сапраўды вясновы рэліз — каляровы і з цеплынёй! Гэта нетыповае для нас выданне. У ім мала словаў […]

Комар, Гапеева, Бень і Хобель — госці паэтычнага фэсту ў Осла

20—21 верасня ў Осла (Нарвегія) пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль (Oslo Inter­nasjonale Poesi­festival), на якім сярод дзясятка гасцей будуць беларускія літаратаркі Ганна Комар, Вольга Гапеева, Света Бень і Марына Хобель. “Для мяня вялікі гонар і радасць паўдзельнічаць у размове з вядомай украінскай паэткай і акаадэмікам Ірынай Шувалавай на фестывалі паэзіі ў […]

Света Бень прэзентуе першую кнігу вершаў у Берліне

У паэткі, музыканткі, рэжысёркі Светы Бень выходзіць з друку першы зборнік паэзіі “Из ямки земляной”. Выпускае з друку кнігку выдавецтва кнігарні “Бабель” (Тэль-Авіў). З нагоды выхаду кнігі у Берліне абдудзецца некалькі сустрэчаў з аўтаркай. Першая прэзентацыя пройдзе 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра. […]