Tag: Саша Філіпенка

“Былы сын” Філіпенкі з’явіўся ў аўдыяфармаце

Audiobooks.by паведамляюць, што дэбютны раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” цяпер даступны ў фармаце аўдыякнігі. Гаворка не пра расейскамоўную версію, а пра пераклад на беларускую мову, які летась выйшаў на паперы ў выдавецтве Gutenberg Publlisher. Самы першы раман пісьменніка — “Былы сын” — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне […]

Раман “Слон” Філіпенкі знялі з продажу ў Беларусі

Раман “Слон” Сашы Філіпенкі з’явіўся на маркетплэйсе Wildberries, але пытанне з продажамі рамана было “ўрэгулявана” неабыякавымі менш чым за суткі. Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка расказаў у фэйсбуку 3 жніўня, што ягоны новы раман “Слон” на тэму вайны ва Украіне можна купіць на маркетплэйсе ў Беларусі. Ён дадаў спасылку на Wildberries, паведамляе “Рэформ”. На гэта […]

Сяргей Дубавец спрабуе разгадаць “Слана” Сашы Філіпенкі — слухаць падкаст

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, расказвае пра досвед чытання новага рамана Сашы Філіпенкі “Слон” (Gutenberg Publisher, 2025). Што насамрэч увасабляюць сланы ў кнізе, дзе межы чалавечага прыстасавальніцтва і страхаў, ці парушыць аўтар правілы сваёй літаратурнай гульні? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых […]

Філіпенка едзе з раманам “Слон” у Польшчу, Літву і не толькі

Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам “Слон”. Беларускі пераклад кнігі выходзіць у Gutenberg Publisher і старт продажаў гэтага выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 траўня. Расейскамоўнае выданне выходзіць у Рызе ў канцы траўня. Рыхтуецца пераклад на нямецкую мову. У Лондане прафесійны тэатр пачаў […]

Новы раман Філіпенкі — кнігай адразу па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі Сашы Філіпенкі 15 траўня і адкрыла перадзамову. Раман называецца “Слон” і надоечы пабачыў свет у расейскамоўнай часопіснай версіі (часопіс “Знамя”). “…І гэта будзе не проста пераклад — гэта будзе аўтарская рэдакцыя рамана. Перакладчык нямала дапамог Сашу, але без удзелу аўтара цалкам беларускі тэкст […]

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме. Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва.

“Чырвоны крыж” Філіпенкі выйдзе па-беларуску

У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg мае выйсці раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце gutenbergpublisher.eu. Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”. Сам аўтар падзяліўся навіной у інстаграме і праілюстраваў яе такім […]

Швейцарскую літаратурную прэмію атрымаў беларус

Беларускі аўтар Саша Філіпенка атрымаў галоўны прыз Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris. Як расказвае Reform, журы адзначыла здольнасць пісьменніка ў творах “пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый”. Сёлета ўручэнне штогадовай прэміі за выбітныя дасягненні ў літаратуры і мастацтве пройдзе ў […]

У Канах прапануюць зняць кіно паводле рамана Філіпенкі

Кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі трапіла ў праграму Shoot the book! (“Здымай кнігу!”) Канскага кінафестывалю. Гэта праграма разлічана на прадусараў — у рамках спецыяльных сустрэчаў ім прадстаўляюць творы, якія можна экранізаваць. Сёлета ў спісе Shoot the book! 18 твораў, у тым ліку раман “Цкаванне” (Die Jagd, надрукаваны ў выдавецтве Diogenes) Сашы Філіпенкі, піша Actualitté. […]

Два раманы Сашы Філіпенкі выходзяць па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg Publisher неўзабаве плануе выдаць раманы пісьменніка Сашы Філіпенкі “Былы сын” і “Крэмулятар” у перакладах на беларускую мову. На сайце выдавецтва адкрытая перадзамова на абедзьве кніжкі. Як расказалі ў выдавецтве, першы раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” паедзе да пакупнікоў на гэтым тыдні, “Крэмулятар” — у канцы красавіка (замовіць тут). […]