Выдавецтва Gutenberg Publisher выдала ўжо пяты раман Сашы Філіпенкі ў перакладзе на беларускую мову. Пераклад з расейскай мовы здзейсніла Яўгенія Кавячынская. Кніга выйшла агульным накладам каля 500 асобнікаў.
“У невялікі правінцыйны горад, пабудаваны вакол турмы, прыязджае сталічны следчы, каб расследаваць чараду падлеткавых суіцыдаў…” — заваблівае анатацыя да рамана пра цану дабра і пошук сэнсу ў свеце, дзе пануе цемра.


“Вельмі цікавая кніга. Не ведаю, яна мне так спадабалася таму, што я сумую па Беларусі, ці таму, што кніга рэальна крутая. І і тое, і тое. Сумна, рэалістычна, ніякай надзеі — усё, як я люблю)) Шкада, што шмат аніпага паўтараецца і цяпер…”
Anya S. (goodreads.com)
“Я вельмі спадзяюся, што аднойчы гэтая кніга перастане быць актуальнай у маёй краіне”.
Саша Філіпенка






