Выдавецтва RozUM.Media паведаміла пра пачатак працы над першай перакладной кнігай у сваім даробку. Гаворка ідзе пра сучаснага партугальскага пісьменніка Гансалу М. Таварэша і цыкл кніг “Квартал” (O Bairro). Цяпер рыхтуецца пераклад кнігі “Спадар Брэхт і поспех” (O Senhor Brecht e o Sucesso), арыгінал якой выходзіў у 2004 годзе.
У цыкл “Квартал” уваходзяць паасобныя кнігі, што складаюцца з кароткіх мастацкіх твораў, напісаных пад уплывам і ў дыялогу з такімі знакавымі аўтарамі, як Бэртольт Брэхт, Т. С. Эліёт, Поль Валеры і інш.






