Беларускае выдавецтва “Скарына” з Лонданскай прапіскай выпускае дзве новыя кнігі: “Мінскі дзённік” Юлі Цімафеевай і “Рэспубліку глухіх” амерыканскага паэта Іллі Камінскага. “Рэспубліка глухіх” Іллі Камінскага — вытанчаная вершаваная прыпавесць пра гвалт, маўчанне, адказнасць і змаганне, пра якую пісалі найбуйнешыя літаратурныя газеты і часопісы. Беларускі пераклад зроблены паэткамі Юляй Цімафеевай і […]
Tag: пераклады
У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры
Кніга Ord Fra Belarus · Slova Belarusi на дацкай і беларускай мовах надрукаваная ў выдавецтве OrdSelskabet. У анталогію ўвайшлі эсэ Крысціны Бандурынай, Лявона Вольскага, Паўла Церашковіча, Марыі Мартысевіч, проза і выбраныя вершы Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, паэзія Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Янкуты, інтэрв’ю з […]
Выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча з перакладамі на літоўскую мову
У Вільні выйшла двухмоўнае выданне з выбранымі вершамі Андрэя Хадановіча.
Паэтычная сустрэча Войцеха Бановіча і Андрэя Хадановіча — відэапрэм’ера
7 верасня ў 18:00BY / 17:00PL у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-паказ творчага вечар кракаўскага паэта Войцеха Бановіча. Мадэратарам сустрэчы і перакладчыкам паэзіі Бановіча на беларускую мову выступіць паэт Андрэй Хадановіч. Войцех Бановіч у 2020 годзе быў госцем менскага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, таму […]
Новая кніга для дзяцей расказвае пра Велікоднага Дзеда
У менскім выдавецтве выйшла дзіцячая кніга “Велікодны Дзед” Марка-Увэ Клінга з ілюстрацыямі Астрыд Хен. Паэтычны пераклад з нямецкай на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс. У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачай гарбаты. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! […]
Выйшла “Акадэмія доктара Клякса” Яна Бжэхвы з шыкоўнымі ілюстрацыямі
Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую кнігу для дзяцей і ўсіх аматараў магіі ды багата ілюстраваных выданняў. “Акадэмія доктара Клякса” — адзін з самых вядомых і папулярных фантастычных дзіцячых твораў польскай літаратуры аўтарства Яна Бжэхвы. Гэта гісторыя пра чарадзейную школу без павучанняў і маралізатарства. На беларускую мову твор пераклала Алена Пятровіч, а […]
«Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд — новая лекцыя Андрэя Хадановіча
“Пра тых, хто доўгія гады ня можа вярнуцца дамоў, – і тых, хто доўгія гады іх чакае. Пра жанчын, якія ўрэшце выходзяць зь ценю патрыярхату і набываюць права голасу. Пра класны рымэйк антычнага міфу пра Адысэя ад бліскучай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд (і яго ня менш бліскучы беларускі пераклад) “Пенелапіяда”, — […]
Ісландская паэзія па-беларуску
У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай. У зборніку — выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” […]
Рэмарк, Янкута, Вайтоўская: анонсы выдавецтва “Янушкевіч”
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новых кніг.
“Неўзабаве пачнецца восень і, як заўсёды, мы рыхтуем навінкі на гэты час. — піша выдавецтва. — Літаральна праз пару дзён у друк будзе здадзены раман Эрыха Марыя Рэмарка “Чорны абеліск” (у перакладзе Іны Хоміч).
Дзве навінкі шведскай дзіцячай літаратуры
У выдавецтве Koska з’явіліся дзвве новыя кнігі. Гэта працяг кніг Роўз Лагеркранц з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан пра дзяўчынку Дзюнэ. Першая з іх, “Маё шчаслівае жыццё”, пабачыла свет у 2019 годзе, у серыі “Каляровы ровар”. Цяпер жа можна купіць і новыя пераклады Надзеі Кандрусевіч, кніг серыі ўжо тры! “Маё сэрца скача […]