Tag: hochroth-Minsk

Дэбютны паэтычны зборнік Марыны Хобель

Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла з друку новую кнігу паэзіі — дэбютны зборнік Марыны Хобель (Marina Hobbel), беларускі, якая жыве ў Нарвегіі. Кніга мае назву “(не)магчымасць пісьма”. Марына Хобель дагэтуль была вядомая перадусім як перакладчыца з беларускай, украінскай і расійскай на нарвежскую мову. Зусім нядаўна, напрыклад, быў надрукаваны ейны пераклад кнігі […]

Новая кніга паэзіі Таццяны Нядбай

Выйдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца “Там, за сцяной”. “Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі PRADMOVA. Таксама ў найбліжэйшы час “Там, за сцяной” Таццяны Нядбай можна будзе […]

Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Глазава

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе Дзмітры Строцаў, выйшаў новы паэтычны зборнік Уладзіміра Глазава з назвай “Показания барометра” (Паказанні барометра). Гэта трэці зборнік вершаў берасцейскага паэта і сямнаццатая кніга ў выдавецкай серыі. “Я в эти минуты пребываю в несколько шоковом состоянии. Ни одна из моих книжек так быстро не […]

Выдавецтва hochroth Minsk запусціла сайт — купіць кнігі

У выдавецтва hochroth Minsk з’явіўся свой сайт — minsk.hochroth.eu. Навіной у сацсетках падзяліўся паэт і выдавец Дзмітры Строцаў. На адмысловай старонцы можна даведацца пра аўтараў і выдадзеныя кнігі, але галоўнае ўсе выдадзеныя паэтычныя зборнікі можна купіць. “У ім [сайце] яшчэ ёсць недаробкі, але карыстацца ўжо можна. Усё роўна дапрацоўвацца і […]

Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў у Вільні

18 чэрвеня ў Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”, якая нядаўна пабачыла свет у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна. Прэзентацыя пройдзе […]

Выйшла новая кніга вершаў Віктара Жыбуля

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — “Аранжавы” аўтарства паэта і літаратуразнаўцы Віктара Жыбуля. Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму. Ілюстрацыю для кнігі намаляваў Кастусь Жыбуль. Каб замовіць гэтую кнігу і іншыя кнігі серыі, выдавец просіць пісаць на адрас: minsk@hochroth.de

“БЯС КРАЙ” — новая кніга вершаў Ігара Кулікова

Выдавецтва hochroth Minsk працягвае радаваць чытачоў навінкамі. Гэтым разам з друку выйшаў зборнік вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024 года, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна. Выдавец Дзмітры Строцаў дзякуе […]

У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі

Першая кніга паэта і аўтара песняў Рамана Абрамчука “Вершы для храмаў, сіза, ічу” выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk, якое месціцца ў Берліне. Пра гэтага расказаў выдавец і паэт Дзмітрый Строцаў. У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя ў перыяд з восені 2020-га па 2024, прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне і палітвязням. Кнігу склала […]

Poetická reportáž — вершы Строцава па-чэску

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — “Poetická reportáž” Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады вершаў паэта на чэшскую мову, якія збіраліся з 2020 года. У зборнік увайшлі выбраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу. “Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для […]

Прылуцкі расказаў пра Бучу і кнігу “Нічога нястрашнага”

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам, нядаўна выпусціў зборнік новых вершаў, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Bellit.info расказваў пра выхад кнігі ў выдавецтве hochroth Minsk. У 2022 годзе Сяргей здолеў выехаць з Бучы прыкладна пасля двух тыдняў акупацыі, вярнуўся […]