Паэтычная серыя hochroth Minsk выдаўца Дзмітрыя Строцава папоўнілася новай кнігай — зборнікам вершаў Ігара Бабкова “Сляза і Камень”.
Беларускі паэт пакалення “Тутэйшых”, празаік і філосаф Ігар Бабкоў гэтак пракаментаваў навіну ў сацсетках: “Жывая кніга паэзіі: вершы прыбітыя цвікамі да старонак жыцця, каментары піша сама рэчаіснасць, друкара і выдаўцу ўжо доўгі час шукаюць і не могуць знайсці, кошт выклікае нервовыя ўсмешкі”.
Праз нейкі час кнігу можна будзе замовіць на сайце выдавецтва Hochroth Minsk.






