Tag: дзіцячая літаратура

Творчыя рэзідэнцыі ў Літве і Эстоніі запрашаюць літаратараў

Ініцыятывы Vilnius UNESCO City of Literature і мастацкая рэзідэнцыя NART разам з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры прадстаўляюць некалькі магчымасцяў рэзідэнцый для пісьменнікаў і перакладчыкаў. Так, у межах праграмы “Вільня горад літаратуры” можна падацца на на літаратурную рэзідэнцыю ў сэрцы Ужупіса – культавага раёна ў Вільні (Літва), дзе гуртуюцца творчыя людзі […]

Маляваныч агучыў аўдыякнігу для Кніжнага Воза

Актор, а з нядаўняга часу яшчэ і аўтар казак, Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, агучыў спецыяльна для ініцыятывы “Кніжны Воз” новую дзіцячую кнігу. Навінка на сайце “Кніжнага Воза” — «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай. 24 чэрвеня Аляксандр Ждановіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Віншуем! «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі […]

Надзея Ясмінска выклала ў вольны доступ дзіцячую п’есу

Аўтарка твораў для дзяцей і падлеткаў Надзея Ясмінска выклала ў вольны доступ на сайце Wattpad.com п’есу “Мурмурзік (казка пра незвычайнага коцiка)”, каб усе ахвочыя маглі разыграць спекталь. Паводле слоў аўтаркі, перарабіць аднайменную кніжку, што выходзіла ў 2022 годзе, у маленькую школьную п’есу яе папрасіла Вольга Сандрыкава, якая займаецца дзіцячымі спектаклямі. […]

“Нататкі таткі” на кракаўскай сцэне

Акторы і акторкі дзіцячага тэатра “Дзеці суседзяў”, які месціцца ў Кракаве, падрыхтавалі спектакль, які складаецца з маленькіх гісторый-эцюдаў на вершы Андрэя Хадановіча з кнігі “Нататкі таткі”. Паказ пройдзе 17 чэрвеня. “Адметнасцю нашай творчасці з’яўляецца паказ пераасэнсаваных намі гісторый, якія цікавыя як маленькаму, так і даросламу гледачу. Гэтым разам мы ўбачым […]

У Беластоку — спектакль паводле “Сумнага супу” Гапеевай

Спектакль паводле дзіцячай кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп” паставіў тэатр “Прыехалі”. Пастаноўка была задуманая яшчэ ў 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, тады ж ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. “Пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з […]

Маляваныч напісаў казку пра ровар Байсік — перадзамова

Выдавецтва Slowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на новую кніжку ад Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч. Новы твор называецца “Ровар Байсік і згублены званочак”. “Даражэнькія чытачы! Я жадаю, каб вы былі смелыя, леккія, імклівыя. Каб не баяліся новых дарог і адкрыццяў! Але памятайце: прыйдзе ў жыцці такі момант, калі лепей […]

Казачныя гісторыі і зборнік прыказак для дзяцей

Свет пабачылі дзве новыя кнігі для дзяцей — казачныя гісторыі “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” Наталлі Бучынскай і кніга беларускіх прыказак “Лёгка сказаць”, якую ўклала Паліна Грынчанка. “Лёгка сказаць” — гэта кніга з каляровымі малюнкамі ад выдавецтва “Тэхналогія”, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, […]

10 мая выходзяць прыгоды Бахарэвіча з малюнкамі Вольскага

10 траўня ў выдавецтве “Янушкевіч” выходзіць з друку доўгачаканы авантурны раман Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба”. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім. “Капітан Лятучая Рыба” — прыгодніцкі раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці […]

Кніжныя навінкі для дзяцей ад менскага выдавецтва

Выдавецтва “Папуры” выпусціла некалькі новых кніг для самых маленькіх. Тры з гэтых кніг уяўляюць сабой серыю, разлічаную на развіццё эмацыйнага інтэлекту дзяцей ад сусветна вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн. Чацвертая — беларуская версія кніжкі-кардонкі Святланы Рабавай. Тры новыя кніжкі Сюзанны Ізерн пераклала Наталля Маслінка. “Лісяня кажа няпраўду”, “Яноцік хоча […]

Стартуе продаж кнігі вершаў пра інструменты ад Андрэя Скурко 

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі. А гэта значыць, як і планавалася, продаж стартуе з 1 траўня. Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”. Кніжка складаецца з 12 гісторый […]