Таццяна Багданава у Познані 10 кастрычніка прэзентуе кнігу для дзяцей

Ужо ў гэтую суботу ў познаньскай прасторы Strefa Do_Wolności (Nowowiejskiego, 15/15а) адбудзецца сустрэча з беларускай пісьменніцай і мастачкай Таццянай Багданавай.

Пісьменніца прывязе ў Познань сваю новую кнігу “Не на сваім месцы”, якая нядаўна выйшла ў выдавецкай ініцыятыве “Surma”. Для малодшых чытачоў і чытачак Таццяна Багданава правядзе творчы майстар-клас “Робім павучкоў разам!”.

Уваход вольны

Месца: Strefa Do_Wolności (Познань, Nowowiejskiego, 15/15а)
Час: 12:30

Таццяна Багданава — беларуская мастачка і аўтарка родам з Гомеля. У 2023 годзе ў выдавецтве “Папуры” выйшла яе дзіцячая кніга “Мацей і чароўная раса”. Пераможца Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” (2025).

Гэтым летам ілюстрацыі да англамоўнага варыянту кнігі “Не на сваім месцы” (“Out of Place”) трапілі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards.