Tag: Брукаванка

Выйшла кніга Ігара Сідарука “У пашчы чорнага месяца”

Кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга аднаго з найбольш самастойных і непрадказальных аўтараў беларускага літаратурнага андэграўнда Ігара Сідарука “У пашчы чорнага месяца”. Ігара Сідарука немагчыма надоўга замкнуць у межах адной эстэтыкі. Ён можа быць лірыкам, драматургам, аўтарам чорнага бурлеску і стваральнікам “абсурдэлек”, аднак за ўсімі гэтымі маскамі застаецца пазнавальны голас — рэзкі, […]

Новая кніга Міколы Адама выйшла ў серыі “Брукаванка”

Паэтычную кніжную серыю “Брукаванка” папоўніла новая кніга Міколы Адама “Неба на стале”, якая на думку рэдактараў серыі, мае значэнне большае, чым проста з’яўленне яшчэ аднаго зборніка вершаў. Гэта вяртанне аднаго з галасоў таго самага пакалення “Першацвету”, якое дзіўным чынам амаль растварылася ў гісторыі беларускай літаратуры. Да кнігі “Неба на стале” […]

Серыю “Брукаванка” папоўніла кніга лідскага паэта Юрыя Карэйвы

Паэтычная кніжная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам лідскага аўтара Юрыя Карэйвы (1961–2021) “Паломніцтва ў неба”. Апрача вершаў розных перыядаў творчасці паэта, кніга змяшчае таксама паэму “Лера”. Творчасць Юрыя Карэйвы можна ў пэўнай ступені аднесці да літаратурнага андэрграўнду, бо пісаў ён па-за афіцыйнай літаратурнай сістэмай: па-за дзяржаўнымі выдавецтвамі, Саюзам пісьменнікаў, афіцыйнымі часопісамі, […]

У серыі “Брукаванка” выйшла дэбютная кніга вершаў Віктара Сазонава

У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, з’явілася нечаканая навінка — кніга вершаў вядомага празаіка, аўтара кніг “Занатоўкі кантрабандыста” і “Генетычны алфавіт” Вітара Сазонава. “Падары сабе цішыню” — гэта дэбютны зборнік паэзіі сталага аўтара, у якім пазнаецца стылістыка Віктара Сазонава празаіка, ягоны гумар перамяжоўваецца з адметнай народнай мудрасцю, сфармуляванай […]

Выйшла кніга выбраных вершаў Віктара Слінкі

Паэтычная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам вершаў Віктара Слінкі “Ліставанне”. Гэта чацвёртая кніга паэта і першае выбранае, што падводзіць пэўныя вынікі папярэдняму творчаму этапу аўтара. “Ліставанне” — гэта не проста выбраныя вершы. Гэта кніга, якая дазваляе ўбачыць яшчэ аднаго недаацэненага беларускага паэта апошніх дзесяцігоддзяў. Паэта, чый аўтарытэт у літаратурным асяроддзі значна […]

Выбраныя вершы Юрыя Гуменюка выйшлі ў серыі “Брукаванка”

У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выпусціла ў кніжнай серыі “Брукаванка” зборнік выбранай паэзіі беларускага паэта Юрыя Гуменюка “І крыж каменны вырасьце, як дрэва”, паведамляе Радыё Рацыя. Гэта ўжо чацвёртая кніга паэта, выдадзеная пасля яго заўчаснай смерці ў 2013 годзе. У выданне ўвайшлі найлепшыя вершы з кніг “Водар цела”, “Твар Тутанхамона” і “Рытуал”, якія найбольш поўна прадстаўляюць адметную паэтычную […]