Tag: Беларуская навука

Пацюпа апрацаваў народныя казкі для дзяцей

У выдавецтве Нацыянальнай Акадэміі Навук пабачыла свет кніга “Ішоў Бай па сцяне…: беларускія народныя казкі ў літаратурнай апрацоўцы Юрыя Пацюпы”, паведамляе De facto. Беларуская навука. Зборнік казак пра жывёл, птушак і чароўных істот. Казкі для новага выдання былі падрыхтаваныя на аснове фальклёрнага матэрыялу з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы […]

Выйшаў навуковы зборнік пра культуру, літаратуру і гісторыю Заходняй Беларусі

У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук Беларускі “Беларуская навука” выйшаў зборнік навуковых артыкулаў “Заходняя Беларусь (1921–1939): гісторыя, культура, літаратурны рух”. Зборнік артыкулаў падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Заходняя Беларусь (1921–1939) — гісторыя, культура, літаратурны рух — і сучасныя праблемы развіцця”, якая прайшла ў верасні 2024 году ў Менску. Даследчыкі сярод […]

Зборнік традыцыйных песень дапоўніў серыю “Фальклорныя скарбы”

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук выпусціў вялікі зборнік традыцыйных беларускіх песень “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”, які дапаўняе серыю “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе змешчаны беларускія каляндарныя песні з пераказам на расейскую і ангельскую мовы. Выданне шыкоўна ілюстраванае выцінанкамі ад Наталлі Бярнадскай і Вольгі […]

Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага выдалі 3 том Збору твораў

У 2023 годзе распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) у 12 тамах. Напярэдадні 24 чэрвеня, калі адзначаецца 125-годдзе з нараджэння пісьменніка, з’явілася навіна пра выхад у выдавецтве “Беларуская навука” трэцяга тому. У трэці том навукова каментаванага Збору твораў Кузьмы Чорнага ўвайшлі апавяданні 1932—1944 гадоў, гэта значыць творы напісаныя […]