Выйшаў навуковы зборнік пра культуру, літаратуру і гісторыю Заходняй Беларусі

У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук Беларускі “Беларуская навука” выйшаў зборнік навуковых артыкулаў “Заходняя Беларусь (1921–1939): гісторыя, культура, літаратурны рух”.

Зборнік артыкулаў падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Заходняя Беларусь (1921–1939) — гісторыя, культура, літаратурны рух — і сучасныя праблемы развіцця”, якая прайшла ў верасні 2024 году ў Менску.

Даследчыкі сярод іншага асэнсоўваюць падзеі восені 1939 году ў гістарычным лёсе беларускага
народа і даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду. Выданне налічвае 287 старонак.

Канал De facto зазначае таксама, што некалькі тыдняў таму на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю выдавецтва “Беларуская навука”, агучылі вынікі працы за 2025 год: было выдадзена 155 кніг накладам 36 тысяч асобнікаў.