У межах праекта KRAINA Media Sandbox “Будзьма” стварыла комікс пра адну са старонак жыцця грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага. Комікс апавядае пра паездку Ластоўскага на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу ўвосень 1926 года.
У лістападзе 1926 года ў Мінску адбылася знакавая падзея — Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, якая сабрала мовазнаўцаў не толькі з БССР (такіх як Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, М. Байкоў, П. Бузук, У. Ігнатоўскі, І. Воўк-Левановіч і інш), але і з замежжа. Сярод іншага Макс Фасмер з Берлінскага ўніверсітэта, Юзаф Галомбак з Варшаўскага ўніверсітэта, паэт Ян Райніс з Латвіі і г.д.
![](https://bellit.info/wp-content/uploads/2024/01/prahrama_akademicnaj_kanferencyi_1926-1024x669.jpg)
У БССР поўным ходам ішла “беларусізацыі”: выходзілі кнігі, газеты і часопісы на беларускай мове, працавалі музеі і тэатры, здымалася кіно, разбудоўвалася сістэма адукацыі. Паездка Вацлава Ластоўскага ў савецкі Менск менавіта ў гэты перыяд у значнай ступені паўплывала на ягонае рашэнне пазней пераехаць у БССР. Рашэнне, якое стала ў выніку фатальным.
![](http://bellit.info/wp-content/uploads/2024/01/tug0rhha6rz1ik3uouicmfncg7dqrlp2-694x1024.png)
![](http://bellit.info/wp-content/uploads/2024/01/l5recjxlf3axwu1yxyd85j5dav6jic56-691x1024.png)