Tag: комікс

Краўдфаўндынг на выданне незвычайнага коміксу

Фонд “Кніжны вырай” запусціў кампанію па зборы сродкаў на выданне смешнага і добрага коміксу пра сяброўства, адвагу і прыгоды. Гаворка ідзе пра кнігу “Trip mit Tropf” (даслоўна “Падарожжа з кропельніцай”) нямецкай аўтаркі Жазэфіны Марк. Trip mit Tropf — гэта біяграфічны комікс Жазэфіны Марк, які выйшаў у 2022 годзе ў нямецкім выдавецтве Kibitz […]

З’явіўся комікс пра прыезд Ластоўскага ў БССР

У межах праекта KRAINA Media Sandbox “Будзьма” стварыла комікс пра адну са старонак жыцця грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага. Комікс апавядае пра паездку Ластоўскага на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу ўвосень 1926 года. У лістападзе 1926 года ў Мінску адбылася знакавая падзея — Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, якая сабрала мовазнаўцаў не толькі з БССР (такіх як Я. […]