У ЗША адрэстаўравалі фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”

У ЗША на Blu-ray выйшла лімітаванае (2500 копій) выданне рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, які ўпершыню пабачыў свет у 1980 годзе. Рэстаўрацыю рабіў Крэйг Роджэрс (Craig Rogers) спецыяльна для кампаніі Deaf Crocodile, якая і выпусціла стужку.

“Напалову фольк-хорар, напалову містычная містэрыя, “Кароль Стах” — гэта меланхалічная, жудасная сумесь Тэрэнса Гіліяма, італьянскіх гатычных жахаў, фільмаў 1960-х ад студыі Hammer і “Плеценага чалавека” Робіна Хардзі — і сур’ёзнае пераадкрыццё для аматараў жанру”, гаворыцца ў кароткім апісанні рэлізу на сайце кампаніі.

Таксама Deluxe выданне адмысловую 60-старонкавую кнігу ў добрым пераплёце з адмыслова напісанымі эсэ ад кінакрытыка Уолтара Чо (Walter Chaw) і гісторыка кіно, прафесара Пітэра Ролберга (Peter Rollberg).

Больш інфармацыі пра рэліз глядзіце на сайце shop-deafcrocodile.company.site