Саша Філіпенка стаў лаўрэатам французскай прэміі

Французскі часопіс “Transfuge” 15 студзеня абвясціў пераможцаў сваёй прэміі зімовага літаратурнага сезону-2024. У намінацыі “Найлепшы еўрапейскі раман” перамагла кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі  пад назвай “Крэмулятар”.

фота з фэйсбуку аўтара

Вядома, што 21-га студзеня ў Вільні пакажуць спектакль “Ціхары. Беларусь 2030. Суд у постапакаліпсісе” па творы Сашы Філіпенкі. А 2-3 лютага ў Берліне адбудзецца паказ спектакля “Крэмулятар”, пастаўленага пводле ягонай жа аднайменнай кнізе, якая акурат і была названая “Найлепшым еўрапейскім раманам” французскім часопісам.

галoўнае фота: крыніца