Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Любляне (падаць заяўку)

У межах вялікай праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” (Cities of Literature), якая абыймае 53 гарады ў 39 краінах, славенская сталіца Любляна запрашае творцаў падаваць заяўкі на адмысловую рэзідэнцыю, паведамляе Sekktor.

▫️ Для каго: замежныя пісьменнікі і пісьменніцы, якія апублікавалі хаця б адну кнігу мастацкай літаратуры (проза, паэзія, драма) і маюць фактычныя (жылі, працавалі) або творчыя сувязі з іншымі гарадамі-ўдзельнікамі UNESCO Cities of Literature.
▫️ Калі: 1–30 красавіка | 1–30 лістапада 2025 году

Рэзідэнцыя створана для спакойнай працы і магчымасці пісьменніцкай творчасці. Пры жаданні можна ўдзельнічаць у мясцовых літаратурных падзеях і мерапрыемствах.

Прапануецца:

  • Грант і кампенсацыя транспартных выдаткаў 1,250 EUR (брута)
  • Жыллё на ўвесь перыяд рэзідэнцыі
  • Кампенсацыя транспартных выдаткаў унутры Любляны, уключаючы трансфер з аэрапорта.

Дэдлайн падачы заяўкі: 21 студзеня
Даведацца больш і запоўніць форму тут: ljubljanacityofliterature.com