Пакручасты лёс Арсенневай у новым відэа Хадановіча

У новым выпуску на аўтарскім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэя Хадановіча расказвае пра паэтку, аўтарку гімна “Магутны Божа” Наталлю Арсенневу. А таксама пра тое, як паўплывалі на лёс і творчасць паэткі Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя.

Гледачы відэа дазнаюцца:

  • якія паралелі праводзіў Алесь Бяляцкі паміж Арсенневай і Багдановічам;
  • чаму руская па нацыянальнасці паэтка лічыць Вільню сваёй радзімай;
  • што натхніла Арсенневу вывучыць беларускую мову: мемуарная версія і версія Уладзіміра Арлова;
  • Гарэцкі і Арсеннева: як закаханасць дапамагла пакласці пачатак беларускамоўнай творчасці паэткі;
  • як з цягам часу мяняецца паэтыка Арсенневай і да чаго тут ейны муж Францішак Кушаль;
  • ці можна лічыць Арсенневу і Кушаля калабарантамі падчас нямецкай акупацыі Менску;
  • “Малітва” і іншыя выбітныя вершы – як аўтарка падтрымлівала беларусаў падчас Другой сусветнай;
  • калі і як першы раз прагучаў гімн “Магутны Божа”;
  • што адбывалася ў жыцці Арсенневай пасля пераезду ў ЗША: горкі хлеб эміграцыі і ўсплёск грамадзянскай актыўнасці паэткі.