Tag: Сяржук Доўгушаў

Ідзе збор на тры розныя кнігі — кожны можа падтрымаць цікавае яму

На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka ідзе паралельны збор сродкаў на выданне адразу некалькіх беларускіх кніг. Гэта папулярная манаграфія пра лірніцтва на Беларусі, перакладная анталогія ўкраінскага расстралянага адраджэння і кніга-эсэ “Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе”. Збор ідзе на двухмоўнае выданне “Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння”, укладальнікам якога выступае паэт і перакладчык Алесь […]

Перадзаказ на “Забаўлянкі” для самых маленькіх

У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” мае выйсці кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”). А замовіць “Забаўлянкі” можна проста зараз і гэта дапаможа з друкам поўнага накладу, тлумачыць музыка і папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. “Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, […]

Беларуская літаратура ў праграме фэста ў Мюнхене

З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, піша “Будзьма”. У праграме сярод дыскусій, музычных выступаў, кінапаказаў і выставаў знайшлося месца для літаратуры. Гасцямі будуць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, а таксама актор Павал Гарадніцкі, які працуе з тэкстамі сучаснай беларускай літаратуры. Minsk x […]

Да выдання рыхтуецца новая кніга для дзяцей — шукаюць спонсараў

Музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў расказаў у фэйсбуку, што яны з камандай рыхтуюць да выдання новую дзіцячую беларускую кнігу — “Забаўлянкі”. “Забаўлянкі” — гэта яскравая і інтэрактыўная кніга для дзетак і бацькоў. “Амаль усё зроблена, засталося знайсці грошы на афармленне, дызайн і друк. Шукаем спонсараў і інвестараў”, — піша Сяржук Доўгушаў […]

Выйшлі “Беларускія Калыханкі”, укладзеныя Сержуком Доўгушавым

Выйшла кніга “Беларускія Калыханкі”, якую ўклаў музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. Дапамагала ў выпуску каманда ініцыятывы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя і Studio Magenta. Сродкі на выданне былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Gronka. У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Галубок, пеўнік і, вядома, любімы каток […]