Tag: краўдфандынг

Новая выдавецкая ініцыятыва збірае сродкі на кнігу Макса Шчура

Новая выдавецкая ініцыятыва SayBeat, створаная ў рамках Studio Magenta (Варшава), абвясціла краўдфандынгавую кампанію на платформе Gronka.org, мэта якой сабраць сродкі на выданне кнігі Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Навінка ад Макса Шчура ўяўляе сабой кнігу ўспамінаў, белетрызаваную аўтабіяграфію, выданне якой запланаванае на люты наступнага году. Сам аўтар вызначае жанр […]

Розныя аўтары напішуць пра жанчын у гісторыі Беларусі

Беларускі фонд ByProsvet пачаў працу над стварэннем кнігі гісторый пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі. Гісторыі для дзяцей у казачнай форме пішуць розныя аўтары і аўтаркі, а ілюстраваць іх будуць розныя мастакі і мастачкі. Ініцыятары выдання прэзентуюць першую калабарацыю – спявачка, паэтка, папулярызатарка гісторыі Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандрай […]

Збор сродкаў на серыю дакфільмаў пра Адамовіча

Ініцыятыўная группа “Прыпынак Адамовіча” запусціла збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча, да 100-годдзя пісьменіка. Першы фільм мяркуецца прысвяціць антыядзернай пазіцыі пісьменніка. Ініцыятыва сабрала і працягвае збіраць архіўныя фота, відэа з тых часоў. Напрыклад, звязалася з японскімі арганізацыямі і японскай актрысай Камакі Курыхара, каб запісаць каментары і […]

Збор сродкаў на кнігу пра народныя спевы старавераў Беларусі

У канцы 2024 году ў выдавецтве “Скарына” мае выйсці ўнікальная кніга этнамузыколага Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі”. І цяпер адкрыты збор сродкаў на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org. Стараверы паўночна-заходняй Беларусі  — гэта нашчадкі перасяленцаў з Масковіі, якія беглі ў Вялікае Княства Літоўскае ад […]

Абвешчаны збор на дзіцячы кніжны фэст у Варшаве

Сяржук Доўгушаў, Фундацыя “Дом творцаў” і тэатральны калектыў “Пуговицы” плануюць 1 снежня правесці ў Варшаве вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі. Для таго, каб усе планы здзейсніць, арганізатары ладзяць краўдфандынгавы збор на пляцоўцы Gronka.org. У рамках фестывалю для дзяцей і бацькоў плануецца багатая праграма: Тэатральная пляцоўка. Роставыя лялькі, беларускія тэатральныя […]

Песні на зімовыя вершы паэтаў — краўдфандынг

На новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org з’явіўся праект з назвай “Гэй, ты братка, Новы годзе”, які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў. “Пад адной вокладкай мы сабралі навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, а з-пад пяра Таццяны Грыневіч яны сталі песнямі, якія будуць ствараць штогод […]

Анонс кнігі пра футбол на Аршаншчыне Арцёма Сізінцава

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад новай кнігі ад журналіста і блогера Арцёма Сізінцава “На “Старт” і ў “Тэмпе””, якая прысвечаная спорту. Таксама выдаўцы запусцілі збор сродкаў на выданне кнігі на краўдплатформе Gronka.org. “Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст […]

Янушкевіч збірае сродкі на пераклад “Графа Монтэ-Крыста”

Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла кампанію па зборы сродкаў на выданне перакладу класічнага раману французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма “Граф Монтэ-Крыста”. Краўдфандынгавая кампанія праходзіць на новай беларускай пляцоўцы “Гронка”. Чаму менавіта “Граф Монтэ-Крыста”? “Граф Монтэ-Крыста” — гэта не проста раман, гэта вечная гісторыя пра прыгоды, здраду, нязломны чалавечы дух і канчатковы трыумф. Гэта […]

Чарнуха запусціў збор на выданне кнігі аповедаў

Літаральна надоечы пачала працу беларуская краўдфандынгавая пляцоўка Gronka. Адным з першых праектаў, які збірае з яе дапамогай грошы, стала выданне новай кнігі журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнухі “Гвалт”. “У мяне для вас ёсць навіна. Ад сёння пачала працаваць беларуская краўдфандынгавая платформа Gronka, і цяпер там можна падтрымаць мой праект — […]