Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра […]
Іншыя навіны
Чытацкая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Вільні
У панядзелак 19 лютага ў бібліятэцы беларускай кнігі “Чытальня” ў Вільні адбудзецца сустрэча чытацкага клубу: наведнікам прапануюць абмеркаваць вершы Насты Кудасавай са зборнікаў “Я працягваю” і “Побач” і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага. Госцяй сустрэчы будзе сама аўтарка. Арганізатары прапануюць шукаць зборнікі ў анлайн-каталогу cytalnia.com і бібліятэцы на Vilniaus g. 20. […]
Беларускі стэнд — упершыню на Віленскім кніжным кірмашы
22—25 лютага ў літоўскай сталіцы пройдзе чарговы кніжны кірмаш, на якім упершыню будзе асобны стэнд з беларускімі кнігамі, арагнізаваны жаночым выдавецтвам “Пфляўмбаўм”. Разам з тым, на стэндзе “Пфляўмбаўм” будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва “Янушкевіч”. Выдавецтвы абяцаюць прывезці на кірмаш усе навінкі, хіты і нават рэдкія за межамі Беларусі кнігі, абяцаюць прыемныя […]
Перавыдалі кнігу “Забіць упалмінзага” Бартосіка
Фонд “Камунікат” перавыдаў кнігу Змітра Бартосіка “Забіць упалмінзага”, пра гэта расказаў сам аўтар. “Забіць упалмінзага” — трэцяя кніга Змітра Бартосіка ў серыі “Падарожжаў Свабоды” пасля папярэдніх: “Быў у пана верабейка гаварушчы“ і “Клініка кітайскага дантыста“. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў […]
Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов” (Унутры слоў). Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага дзеяча беларускай культуры і ў прыватнасці тэатру Аляксея Стрэльнікава, які трагічна загінуў два гады таму. У зборнік увайшлі п’есы сучасных беларускіх драматургаў Алёны Іванюшанка, Канстанціна Сцешыка, Марыі […]
Абвяшчаем конкурс рукапісаў. Прыз — выданне кнігі
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з […]
Выйшла новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі “Нічога нястрашна” беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. У кнізе змешчаны вершы паэта, бальшыня з якіх была напісаная пасля 24 лютага 2022 года. Першыя асобнікі можна будзе прыдбаць на фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні. У кнігу ўвайшлі сярод іншага […]
Адам Глобус выдаў кнігу “Пераказкі”
Пісьменнік і мастак Адам Глобус выдаў кнігу з назвай “Пераказкі”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. “Ёсць казкі, прыказкі, прымаўкі, а цяпер ёсць і пераказкі… У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла мая новая кніга сціплым накладам і ў сціплым аздабленні, якое мне дапамог зрабіць брат Міраслаў. Вось вам і першы чытач “Пераказак”…” — падзяліўся […]
Выйшла 4-е перавыданне “Жаўнераў БНР” Латышонка
Беластоцкі фонд “Камунікат” чацвёрты раз перавыдаў манаграфію Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, раней кніга выходзіла ў 2009, 2010 і 2014 гадах. Свежае выданне мае новы дызайн і дапоўненае “Прадмовай” прафесара Варшаўскага універсітэта Юрыя Грыбоўскага. “Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. […]
Новы музычны праект Filamaty прэзентуе праграму ў Вільні
Filamaty — супольны праект музыкаў з гурта Relikt i паэта ды музыкі Уладзя Лянкевіча. Канцэптуальная праграма прагучыць 18 лютага на заключным мерапрыемстве ў межах міжнароднага паэтычнага фестываля памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, які пройдзе ў Вільні. Далучайцеся да падзеі, каб не прапусціць. У тэкставым плане праект Filamaty — гэта […]