Іншыя навіны

Папярэдняя падпіска на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага. Кніга напісана ў традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтарка карыстаецца не толькі архіўнымі звесткамі і газетнымі публікацыямі, дзённікавымі нататкамі і вуснымі ўспамінамі, […]

“Гопнікаў” Уладзіміра Казлова выдаюць па-беларуску

Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад перакладу рамана Уладзіміра Казлова “Гопнікі” на беларускую мову. Перадзамовіць кнігу можна праз сайт выдавецтва. А 20 чэрвеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтарам. “Ласкава запрашаем у неласкавыя ўскраіны Магілёва сярэдзіны 80-х! — гаворыцца ў анатацыі да новага выдання. — Нармальныя пацаны і нефармалы, свой раён і чужы, […]

Яшчэ тры аповесці Быкава перавыдалі пад адной вокладкай

Выдавецтва “Папуры” падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці “Трэцяя ракета”, “Праклятая вышыня” і “Дажыць да світання”. Гэтыя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага – […]

У Цімкавічах пройдзе свята, прысвечанае Кузьму Чорнаму

21 чэрвеня ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёну пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Час правядзення мерапрыемства: 16:00 – 20:00. У праграме – вялікая канцэртная праграма з удзелам ансамбля народнай песні “Баравічанка” і артыста […]

З’явілася ілюстраваная “Анталогія прыгажосці”

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”, якая стала вынікам вялікага выставачнага праекту Нацыянальнага мастацкага музея, партнёрам якога быў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, паведамляе “Будзьма”. Прадстаўлены ў кнізе матэрыял пазнаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага строю канца XIX — сярэдзіны ХХ стагоддзя, яго […]

Выйшаў пераклад кнігі пра “няпольскую Польшчу”

Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла кнігу “Няпольская Польшча: 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці” аўтарства Томаша Камусэлы. Пераклад з ангельскай здзейсніў Мар’ян Гарэвіч, навуковым рэдактарам выступіў Генадзь Сагановіч. У кнізе “Няпольская Польшача” польскім гісторыкам і публіцыстам Томашам Камусэлам разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай […]

“Адкуль узяўся Бурачок?” — выстава да 185-годдзя Багушэвіча

Ад 17 траўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Адкуль узяўся Бурачок?”, прысвечаная 185-годдзю Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай айчыннай літаратуры. “Адкуль узяўся Бурачок?” — такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Содаль. На гэтае пытанне будзе адказам экспазіцыя, абяцаюць у музеі. На выставе наведнікі могуць зазірнуць у […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі — падаць заяўку

Фонд Яна Міхальскага, размешчаны ля падножжа швейцарскіх гор Юра ў швейцарскай вёсцы Манрышэ, запрашае падаваць заяўкі на рэзідэнцыю для літаратараў і літаратарак, паведамляе Беларускі ПЭН. Праграма адкрытая для ўсіх творцаў, што працуюць з любымі відамі слоўнай творчасці і любымі мовамі, але прыярытэт надаецца пісьменніцам і пісьменнікам, а таксама перакладчыцам і […]

Выходзіць пятая кніга пра Ведзьмара — папярэдні заказ

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”. Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня. Пераклад з польскай мовы на беларускую зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская. Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найвядомейшых узораў […]

Віленскі самвыдат: інтэрв’ю з Андрэем Антонавым

“Незалежная Рэспубліка Зарэчча” — сімвалічная незалежная краіна ў Вільні, са сваім урадам, прэзідэнтам, амбасадарамі ў іншых краінах, валютай і канстытуцыяй. І, таксама, газетай. Самвыдат Užupio Heroldas існуе ўжо болей за дваццаць пяць год і адлюстроўвае Зарачанскую Рэспубліку з усім яе шматгалоссем, творчым падмуркам, міфамі і ўяўленнямі жыхароў пра свабоду. Выдаецца […]