У выдавецтве Tsymberau Publisher выйшла трэцяя паэтычная кніга Міхала Бараноўскага “Volumen.3”, у якую ўвайшлі вершы, напісаныя з 2020 па 2024 год.
“Як і з папярэднімі зборнікамі, “Volumen.3″ з’явіўся ў прадчуванні цішыні, калі ведаеш, што ў бліжэйшай будучыні нічога новага не выйдзе і можна правесці рысу ды неяк рухацца далей. Ці адрозніваюцца прадстаўленыя тэксты ад папярэдніх мне сказаць цяжка, тое справа чытацкая. Спадзяюся, што ў вас атрымаецца знайсці ў кнізе нешта сваё”, — падзяліўся навіной Міхал Бараноўскі ў сацсетках.
Аўтар таксама дзякуе Дар’і Бялькевіч, Юліі Мацук, Ігару Кулікову, Ірыне Мышкавец, “якія шчыра дзяліся сваімі меркаваннямі і зменшылі колькасць памылак у кнізе”.
Афармленнем і вёрсткай займалася пісьменніца Ксенія Шталянкова.
Па кнігі можна звярнуцца непасрэдна да аўтара, а таксама купіць у крамцы выдавецтва (ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42), у кнігарні “Вянок” (“Траецкае прадмесце”), ці замовіць на сайтах kniger.by, knihi.by, kniganosha.by.