У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга Аляксандры Чарнавокай “Жаночыя вобразы ў беларускай прозе першай паловы XX стагоддзя: стратэгіі рэпрэзентацыі”. У манаграфіі прасочваюцца асноўныя лініі рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускім культурным дыскурсе. Побач з творамі класікаў — Якуба Коласа, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага — даследуюцца творы аўтараў, […]





