Скандынаўскія народныя балады — анонс навінкі

Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад новай кнігі першага зборніка скандынаўскіх народных баладаў, якія перастварыў па-беларуску перакладчык Яўген Папакуль. Кнігу “Каханне. Смерць. Пачвары” можна перадзамовіць на сайце выдавецтва.

Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн. Беларускія пераклады друкуюцца паралельна з арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў уласна можна апісаць трыма словамі, якія далі назву кнізе: каханне, смерць і пачвары. 

Кніга прызначаецца ўсім аматарам суровай і таямнічай Скандынавіі, гаворыць анатацыя.

Кошт па перадзамове: 16,50 br.