У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага. Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. […]