Журы скончыла апрацоўку заявак, якія паступілі на Літаратурны конкурс да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк”. На разгляд паэтаў і пісьменнікаў, акія ацэньвалі творы, паступілі тэксты самых розных жанраў — паэзія, проза, эсэістыка, крытыка. Усяго ў конкурсе паўдзельнічалі 56 чалавек. Ацэнка твораў праходзіла на ўмовах ананімнасці, журы не ведала імёнаў тых, хто дасылаў […]
Рознае
Выйшаў кастрычніцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”
Выйшаў кастрычніцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. Рубрыкі 10-га выпуску: АКТУАЛІІ: эсэ Віктара ЛЕДЗЕНЕВА «Гандляры і спажыўцы» ПАМЯЦЬ: артыкул-расследаванне Леаніда МАРАКОВА «Толькі адна ноч: 29 кастрычніка 1937 года» ВІДАРЫСЫ: словы пра беларускага […]
Беларускі стэнд упершыню на кніжным кірмашы ў Катавіцах
З 3 па 5 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе вялікі кніжны кірмаш, у якім упершыню ўдзельнічаюць беларускія выдавецтвы і аўтары. Беларускі стэнд будзе называцца “Вольная Беларсь”. Уласна ў першы дзень кірмаша, у пятніцу 3 лістапада адбудзецца дзве беларускія сустрэчы: 16.00 — 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура». 17.00 — 18.00 […]
На “Прадмове” ў Беластоку ўручылі прэміі Багушэвіча і Адамовіча
29 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Беластоку ўручылі Літаратурныя прэмія імя Францішка Багушэвіча і імя Алеся Адамовіча, якія традыцыйна прысуджае Беларускі ПЭН. Лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за гістарычныя працы, стала навукоўца Таццяна Астроўская за кнігу “Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі […]
На выходных у Беластоку пройдзе апошняя частка фестывалю Pradmova-2023
28-га кастрычнік распачнецца апошняя ў гэтым сезоне афлайн частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам у польскім горадзе Беласток. Арганізатары абяцаюць шмат цікавага ды карыснага, што мае натхніць на развагі, дыскусіі і пытанні. Багата кніг, сустрэч і знаёмстваў. З поўнай праграмай Беластоцкай часткі “Прадмовы” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю. […]
Ноч расстралянай прозы: Янка Нёманскі
Топавы чыноўнік і вядомы пісьменнік, Янка Нёманскі стаў прыкладам таго, як з сялянскай галечы можна не толькі выйсці ў людзі, але і зрабіць паспяховую кар’еру. Разам з тым, быў у гэтага медаля і адваротны бок. Блогер Кніжны Хома паспрабаваў разабрацца ў жыцці і творчасці нашага выбітнага земляка. Янка Нёманскі – творчы […]
Падтрымайце выданне на паперы трэцяй кнігі пра ката Шпрота ад Ганны Янкуты
Рыхтуецца да друку папяровае выданне трэцяй часткі гісторыі пра прыгоды ката Шпрота і ягоных сяброў — “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” аўтарства Ганны Янкуты. Гэтая кніга ўжо больш за 2 гады існуе ў аўдыёфармаце, але цяпер плануецца папяровая версія ў выдавецтве “Янушкевіч”. “Нашай камандзе патрэбная падтрымка для падрыхтоўкі макета, і […]
“Чарнобыльская малітва” Алексіевіч у перакладзе Арлова стала аўдыякнігай
Інтэрнэт-бібліятэка і фонд “Камунікат” працягвае запіс аўдыякніг. Цяпер выйшла чацвёртая кніга хронікі “Галасы Утопіі” Святланы Алексіевіч — “Чарнобыльская малітва”, якую агучылі выдатныя беларускія акторы: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. За музычнае суправаджэнне адказваў Дзмітры Фрыга. А сам твор гучыць у найноўшым беларускім перакладзе, які зрабіў пісьменнік і […]
Творы напісаныя ў зняволенні — абвешчаны прыём заявак на прэмію Аляхновіча
Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарамі і аўтаркамі, якія трапілі ў зняволенне. Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў. Творы або спасылкі на іх можна дасылаць на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Аляхновіча». Падвядзенне вынікаў прэміі імя […]
Ноч расстралянай прозы: Платон Галавач
Блогер Кніжны Хома вырашыў разабрацца ў лёсе і творчасці пісьменніка дваццатых гадоў 20 стагоддзя Платона Галавача, які быў расстраляны ў чорную ноч беларускай літаратуры з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Платон Раманавіч Галавач нарадзіўся 18.04.1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер гэта Магілёўская вобласць) у сялянскай сям’і. […]