Выдавецтва Koska, якое спецыялізуецца перадусім на выданні скандынаўскай літаратуры для дзяцей, запусціла сайт www.koskabooks.com, праз які можна купіць кнігі ў электронным выглядзе і чытаць дзеткам на планшэце, кампутары ці тэлефоне. У даробку выдавецтва 28 кніг, але атрымаць электронную версію можна 19-ці з іх. “Пакуль набыць можна не ўсе кнігі, але […]
Навіны
У Менску з’явіцца стылёвы “Сад вершаў”
У Маскоўскім раёне Менску адну з зонаў адпачынку ператвораць на “Сад вершаў”, які з’явіцца ў межах вул. Алібегава, вул. Л. Сапегі, вул. Я. Брыля і пр. Дзяржынскага. Пра гэта расказалі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, піша Onliner.by. Цягам наступных двух гадоў 43 гектары неўладкаванай тэрыторыі плануюць прывесці ў належны выгляд у […]
У красавіку выйдзе новая кніга Барыса Пятровіча
Фонд “Камунікат” анансаваў выхад навінкі ад пісьменніка Барыса Пятровіча з назвай “Цнота на потым”. У кнігу ўвайшло дзве аповесці і эсэ. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой – журналіст-спецкар распавядае пра свае прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі; эсэ прысвечана падзеям першага постчарнобыльскага месяца […]
“Каменныя казкі” Андрэева атрымалі “Залатую літару”
Пісьменнік і мастак Адам Глобус абвясціў пераможцу сваёй штогадовай суб’ектыўнай прэміі. Такім чынам “Залатую літару” і званне найлепшай кнігі 2024 году атрымлівае кніга “Каменныя казкі” Аляксея Андрэева. Адам Глобус апублікаваў вердыкт у фэйсбуку, дадаўшы: “Акром тэкстаў мне спадабалася мастацкае аздабленне, паліграфічнае выкананне і прадмова Сяргея Харэўскага“. Аляксей Андрэеў — сукльптар, літаратар […]
“Кніжны Воз” агучыў “Каласы…” — публікуе штотыдзень па раздзеле
Ініцыятыва “Кніжны Воз” запісала новую нецэнзураваную аўдыяверсію культавага раману Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” і будзе публікаваць яе штотыдзень фрагментамі. Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка пісьменніка. Праца над агучкай доўжылася больш за год. Акрамя сталых удзельнікаў каманды, адным з рэдактараў запісу стаў […]
Тры новыя аўдыякнігі: паэзія ды гісторыя для дзяцей
Розныя ініцыятывы, што займаюцца аўдыякнігамі, прадставілі навінкі на розны густ: школьная класіка, вяртанне забытых імёнаў і сучасная літаратура для дзяцей. Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агчвае “літаратуру турбулентных часоў”, выклала ў вольны доступ другую частку з пятнаццаццю агучанымі вершамі Алеся Дудара. На што спадзяваўся Алесь Дудар у другой палове 20-х […]
Сакавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”
Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны Анатоля Кудраўца, паэзію Рычарда Бялячыца, прозу Міколы Ільючыка, а таксама ўспаміны пра Алеся Каско ды Віктара Шведа з Беласточчыны. ЗМЕСТ НУМАРУ: ПАМЯЦЬ: эсэ Міколы ПРАКАПОВІЧА пра паэта і сябра Алеся КАСКО (1951—2017) «Толькі слова скажа»ЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя […]
Падацца на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”
Арганізатары конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” абвясцілі прыём заявак на трэці сезон. Асноўныя патрабаванні да рукапісаў, які падаюцца на конкурс: Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і іншых няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу можна даведацца ў рэгламенце. Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму. Дэдлайн — 15 красавіка 2025 году. Прызам у […]
Італьянская кніжка пра мышку ў перакладзе на беларускую
У выдавецтве “Папуры” выйшла навінка для дзяцей — ілюстраваная кніга Рабэрта П’юміні і Ірэнэ Вальп’яна “Мышаня Ціп і мышаня Тап”. Пераклала кнігу з італьянскай на беларускую Таццяна Цуканава. Аднойчы вясковае мышаня Ціп прыязджае ў госці да свайго гарадскога сябра Тапа. Жыццё ў горадзе поўнае прыгод і небяспек: пасткі, кухарская мятла, каціныя […]
“Беларускі народны спеўнік” на кніжным кірмашы ў Менску
Выйшаў з друку “Беларускі народны спеўнік”, які змяшчае 55 народных песень і мае дыхтоўнае мастацкае афармленне Касі Сырамалот фотаздымкамі самой мастачкі ды шэрагу айчынных фатографаў. Зборнік уключае каляндарна-абрадавыя творы з усёй Беларусі, якія былі запісаныя цягам ХХ ст. Кожная песня суправаджаецца нотамі. Укладальніцамі выступілі Яніна Грыневіч і Таццяна Канстанцінава. Кніга […]





