Навіны

Відэа пра сучасную ўкраінскую паэзію ў беларускіх перакладах

У чарговым відэа на сваім канале паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч расказвае пра сучасную ўкраінскую літаратуру ў беларускіх перакладах. Перадусім гаворка ідзе пра тры выбітныя ўкраінскія кнігі па-беларуску, якія робяцца ў часы вайны важным актам падтрымкі найбліжэйшага суседа. 1. Астап Слівінскі “Слоўнік вайны” (выйшаў у серыі “33 кнігі для іншай […]

Па-беларуску выйшала культавае ізраільскае фэнтэзі

Выдавецтва “Логвінаў” пры падтрымцы амбасады Ізраіля выпусціла кнігу фэнтэзі пісьменніцы Гагар Янай “Скрадальнік лекаў”. Пераклаў з іўрыту Павал Касцюкевіч. “Скрадальнік лекаў” — гэта першая кніга з серыі “Левіятан з Вавілоніі”. Рэдагаваў беларускі тэкст піьсменнік Валер Гапееў, які выклаў свае ўражанні ад твору ў рэцэнзіі на сайце Bellit.store. “Дагэтуль у мяне […]

Адчайная дудка Багушэвіча — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Францішку Багушэвічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: размова пра чалавека, […]

Грунтоўная відэа-лекцыя пра галоўнага ірландскага паэта

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым відэа на сваім YouTube-канале падрабязна разбірае творчасць ці не галоўнага ірландскага паэта, нобелеўскага лаўрэата Уільяма Батлера Ейтса. Пра што ідзецца ў выпуску: “Ранні Ейтс адбудоўвае сваю Ірландыю з дапамогай сімвалізму і неарамантызму, з дапамогай такога канструкту, як двухсвецце. Гучыць мудрагеліста, але нічога незразумелага, […]

Вастрыня адзіноты. Чарнякевіч піша пра Васіля Быкава

З нагоды 100-гадовага юбілею Васіля Быкава “Будзьма” публікуе эсэ літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча пра творчасць выбітнага пісьменніка. Калі глядзіш на фотаздымак Васіля Быкава, звычайна думаеш пра ашчаднасць на эмоцыю. Ды што ў гэтым сцверджанні чуецца — знаёмае кожнаму: «Чаму ты сёння такі хмурны?» Уяўная змрочнасць, што маецца на ўвеце і нібыта хаваецца пад хмурнасцю — гэта проста шэрая журба, уласцівая […]

“Адкуль праўда і крыўда” — навінка з гукавым дадаткам

Выдавецтва “Беларуска навука” выпусціла ўнікальнае выданне “Адкуль праўда і крыўда” з серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе, аздобленай выцінанкамі, сабраны пад адной вокладкай народныя легенды і былічкі, а таксама ёсць гукавы дадатак. У выданне ўключаны легенды і былічкі як асаблівая форма назапашання, захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, […]

Аляксей Андрэеў выдаў кнігу “каменных казак”

Заснавальнік часопіса “Маналог”, скульптар і літаратар Аляксей Андрэеў выдаў незвычайную кнігу-альбом з назвай “Каменныя казкі”. Кніга з паралельнымі беларуска-ангельскімі тэкстамі выйшла з друку ў выдавецтве “Regula”. “Шмат гадоў я збіраў свае і чужыя словы, свае і чужыя выявы, каб яны заставаліся на паперы кніг і часопісаў. Я верыў, што гэта […]

Па-беларуску выйшла самая “казачная” ісландская сага

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла новая кніга — “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” ў перакладзе са старажытнаісландскай Яўгена Папакуля. Выданне аздобленае дваццацю ілюстрацыямі, якія ўяўляюць сабой своеасаблівыя выявы на шчытах, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Згодна з анатацыяй “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх […]

Неўзабаве перавыдадуць “Мёртвым не баліць” Быкава

Выдавецтва “Папуры” анансавала перавыданне аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” з нагоды 100-гадовага юбілею пісьменніка, які адзначаецца 19 чэрвеня. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Быкава чытаць цяжка, але неабходна. Каб захаваць памяць аб падзеях і людзях, якія пацярпелі ад вайны”, — тлумачаць у выдавецтве.

Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” прысвечаны Быкаву

Выйшаў чэрвеньскі нумар газеты “Літаратурная Беларусь”. Шосты нумар 2024 году прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. У нумары чытачы знойдуць успаміны пра Быкава, ліставанні класіка, архіўныя выступы і інтэрв’ю, прысвячэнні пісьменніку і многае іншае. ЗМЕСТ: ФОРУМ: «СТАГОДДЗЕ БЫКАВА» — развагі пра творцу Генадзя БУРАЎКІНА, Сяргея ЗАКОННІКАВА, […]