Добрыя навіны: у пражскім выдавецтве “Вясна” пабачыў свет зборнік Фелікса Аксёнцава “Марнатраўны сын”. У кнігу ўвайшлі тэксты песень для гуртоў Bonda, ULIS, Крама, а таксама фотаздымкі і ілюстрацыі з рок-альбомаў.
Выдаўцом выступіла пражская “Vesna / Вясна”, рэдактарам – Сяргей Шупа. Мастак кнігі Андрэй Дарохін, а шматлікія архіўныя фотаздымкі прадаставілі Алена Адамчык, Уладзімір Парфянок, Андрэй Шчукін, Юрка Асеннік і інш.
Кнігу можна будзе набыць на польскім сервісе allegro.pl альбо непасрэдна ў выдавецтве праз замову на адрас: vesnav@seznam.cz
Ілюстрацыі ўзятыя з сацсетак аўтара кнігі