Магіла Алеся Разанава знаходзіцца на Паўночных могілках Мінска. Нядаўна на ёй быў усталяваны прыгожы надмагільны помнік. Для тых, хто жадаў бы прынесці кветкі вялікаму беларускаму паэту, падаем каардынаты пахавання: Паўночныя могілкі-1 (1 брама), сектар 47, шэраг 18, участак 16.
Алесь Разанаў нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Сялец на Берасцейшчыне. Вучыўся на філфаку БДУ, адкуль быў адлічаны ў сувязі з адкрытым лістом студэнтаў, каб выкладанне для беларускага аддзялення філфаку вялося на беларускай мове. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Брэсце, пад кіраўніцтвам вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка. Пазней працаваў у часопісе “Родная прырода”, доўгі час – у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У 1990-ыя гады быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Крыніца”.
Друкаваўся з 1960-х гадоў, дэбютаваў кнігай “Адраджэнне” (1970), пазней выйшлі знакавыя зборнікі “Назаўжды”, “Каардынаты быцця”, “Шлях-360”, “Вастрыё стралы”, “Паляванне ў райскай даліне”, “У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Рэчаіснасць”, “Гліна. Камень. Жалеза”, “Гановерскія пункціры”, а таксама многія кнігі перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, нямецкай і іншых моваў. Уганараваны нязменнаю ўвагай чытачоў і шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі.
Памёр 26 жніўня 2021 года.