У серыі “Галерэя чалавечай думкі” папаўненне: Лявон Баршчэўскі прадставіў свой пераклад са старагрэцкай мовы “Паэтыкі” Арыстотэля. Першае кніжнае выданне знакамітага трактату здзейсненае выдавецтвам Змітра Коласа.
Вялікі грэцкі філосаф і энцыклапедыст Арыстотэль са Стагіры (384 — 322 гг. да н. э.) у гісторыі чалавецтва лічыцца заснавальнікам не толькі логікі, але і шэрагу галін спецыяльных ведаў. Да апошніх належыць паэтыка — у шырокім сэнсе літаратуразнаўства, — якой прысвечаны аднайменны трактат, змешчаны тут у перакладзе на беларускую мову.
Набыць кнігу ў Беларусі ўжо можна на сайце kniger.by