Музей Максіма Багдановіча запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні ў філіял “Фальварак Ракуцёўшчына”, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў.
Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна, стала для Максіма Багдановіча месцам сілы і паэтычнага ўздыму. Творчы наробак двух летніх месяцаў, праведзеных на радзіме, – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.
У праграме свята:
- прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
- сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
- экскурсіі і квэсты;
- гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.
Калі: 27.07, 16:00–20:00
Уваход вольны
Варыянты праезду:
- Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск–Ракуцёўшчына–Мінск.
Квіткі – 25 руб. Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-07-61. Квіткі можна набыць у касе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. - электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск – да станцыі Уша;
- маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна – да в.Краснае (прыпынак каля танка);
- уласным аўто – да в.Ракуцёўшчына.
Даведкі па тэл. + 375 (17) 363-07-61, + 375 (17) 355-22-95.