У новым выпуску на аўтарскім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэя Хадановіча расказвае пра паэтку, аўтарку гімна “Магутны Божа” Наталлю Арсенневу. А таксама пра тое, як паўплывалі на лёс і творчасць паэткі Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя.
Гледачы відэа дазнаюцца:
- якія паралелі праводзіў Алесь Бяляцкі паміж Арсенневай і Багдановічам;
- чаму руская па нацыянальнасці паэтка лічыць Вільню сваёй радзімай;
- што натхніла Арсенневу вывучыць беларускую мову: мемуарная версія і версія Уладзіміра Арлова;
- Гарэцкі і Арсеннева: як закаханасць дапамагла пакласці пачатак беларускамоўнай творчасці паэткі;
- як з цягам часу мяняецца паэтыка Арсенневай і да чаго тут ейны муж Францішак Кушаль;
- ці можна лічыць Арсенневу і Кушаля калабарантамі падчас нямецкай акупацыі Менску;
- “Малітва” і іншыя выбітныя вершы – як аўтарка падтрымлівала беларусаў падчас Другой сусветнай;
- калі і як першы раз прагучаў гімн “Магутны Божа”;
- што адбывалася ў жыцці Арсенневай пасля пераезду ў ЗША: горкі хлеб эміграцыі і ўсплёск грамадзянскай актыўнасці паэткі.