У выдавецтве Vesna, якое месціцца ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца з назвай “Стагоддзе НН”. У дваццаць шостую кнігу выдавецтва ўвайшло сем эсэ пісьменніка.
“Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псеўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменнік экзістэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісць, якая стала любоўю, прыцягальная Амерыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэння да пахавання Солжа…”, — цытуе Сяргея Дубаўца выдавецтва Vesna ў допісе пра навінку.
Выдвец Сяргей Шупа абяцае, што “Стагоддзе НН” літаратна днямі з’явіцца ў інтэрнэтт-кнігарнях knihauka.com і kamunikat.shop.
Галоўнае фота з facebook.com