Пісьменнік Валер Гапееў, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, стаў новым госць падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio).
У інтэрв’ю пісьменнік Валер Гапееў расказвае, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены у кніжках Гапеева аўтарам падкасту.