Tag: Валер Гапееў

Кнігі фэнтэзі Валера Гапеева ўнеслі ў “экстрэмісцкі” спіс

“Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” сярод іншага папоўніўся дзвюма кнігамі Валера Гапеева “Вольнеры. Прадвесце” і “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 верасня судом Кастрычніцкага раёну Менска, паведамляе “Вясна”. “Вольнеры” — гэта серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з менскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі, якая выйшла з друку ў […]

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце расказвае пра прачытанае ў альманаху “Апостраф”

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха “Апостраф”. Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Рэцэнзія на кнігу Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”

На сайце з рэцэнзіямі і водгукамі на творы беларускай літаратуры bellit.store, з’явіўся тэкст Валера Гапеева з нагоды выхаду навінкі пісьменніка і літаратуразнаўцы Алеся Пашкевіча “Цясляр волі. Кніга пра Алеся Гаруна”. Падаем тэкст цалкам. Навошта сёння мы пішам? Які сэнс у нашым цяперашнім пісанні – тых, хто тут выкінуты цалкам з літпрацэсу […]

З’явіўся сайт з электроннымі беларускімі кнігамі

21 лютага, у Дзень роднай мовы пачаў працу рэсурс “Новыя беларускія кнігі і творы – Найноўшая проза: традыцыя, эксперыменты, пошукі”, які ўяўляе сабой бібліятэку электронных кніг у вольным доступе. У прыярытэце пры размяшчэнні будуць творы, якія не маюць папяровага варыянта, адносна новыя і адрэдагаваныя. “…Было, у пошуках нечага знаходзіліся недзе […]

Вялікая размова з Гапеевым у падкасце “Супердудко”

Пісьменнік Валер Гапееў, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, стаў новым госць падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio). У інтэрв’ю пісьменнік Валер Гапееў расказвае, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як […]

Валер Гапееў напісаў працяг фэнтэзі “Вольнеры”

Выдавецтва “Янушкевіч” надрукавала другую частку фэнтэзійна-прыгодніцкага раману Валера Гапеева. Працяг называецца “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Кнігу можна купіць праз інтэрнэт-кнігарню выдавецтва і ў краме “Кнігаўка” ў Варшаве. Анатацыя інтрыгоўна запрашае чытачоў узяцца за раман: Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў […]

З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі

Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў. Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”. Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер […]