У выдавецтве “Папуры” выйшла перавыданне знакамітага твору Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Гэта пераклад з польскай на беларускую Міколы Хаўстовіча грунтоўна праілюстраваны мастачкай Лізаветай Лянкевіч.
Выданне працягвае своеасаблівую серыю беларускай класікі з новым афармленнем. Раней падобным чынам выходзілі “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра і “Новая зямля” Якуба Коласа. Кнігу ўжо можна купіць у Менску ў кнігарнях (напрыклад, у краме “Параграф 45”), а таксама замовіць з дастаўкай па ўсім свеце.
“Для мяне было важна стварыць такія ілюстрацыі, якія б дапамаглі падкрэсліць асноўную думку, расставіць у кожным апавяданні правільныя акцэнты. Ілюстрацыі, якія б паспрыялі нараджэнню ў чытача новых, уласных вобразаў, якія б падказвалі, але не раскрывалі усе таямніцы”, — дзеліцца прынцыпамі сваёй працы мастачка.
Празаічны зборнік пісаўся Янам Баршчэўскім на польскай мове і першапачаткова быў выдадзены ў 1844—46 гадах у чатырох кнігах. Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў,у якім шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні. Пераклад, які здзейсніў Мікола Хаўстовіч, упершыню быў апублікаваны ў 1990 годзе. З таго часу кніга зазанала некалькі перавыданняў.