У выдавецтве Skaryna Press расказалі пра некаторыя планы на 2024 год. Так былі набытыя правы на выданне адразу трох перлінаў франкамоўнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.
Гэта знакамітае эсэ Жана-Поля Сартра “Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм”, ці не найшчымлівейшы раман Сімоны дэ Бавуар “Вельмі мяккая смерць” і зборнік чароўных навэлаў франка-бельгійскай аўтаркі Маргарыт Юрсэнар.
Таксама выдавецтва “Скарына” нагадвае, што ягоную дзейнасць можна падтрымаць на пляцоўцы Ko-fi.
галоўнае фота: Roger Viollet/Getty