Адкрыты перадзаказ на кнігу тэкстаў Стрэльнікава і ўспамінаў пра яго

Гэтай восенню ў выдавецтве INEXKULT выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Кніга ўяўляе сабой мазаіку з тэкстаў і думак самога Аляксея Стрэльнікава, успамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак.

Аляксей Стрэльнікаў быў даследчыкам, артыстам, выкладчыкам, радыёвядоўцам, культурным мэнэджарам і, што найважней, — сябрам для многіх, расказваюць у выдавецтве. Укладальнікі кнігі сабралі стракатыя тэксты, каб паказаць Аляксея такім, якім яго памятаюць: жывым, разнастайным, блізкім.

Цяпер INEXKULT пачынае перазамову і каб падтрымаць падтрымаць выданне кнігі памяці Аляксея Стрэльнікава і атрымаць свой асобнік, можна зрабіць ахвяраванне ад 80 zł праз адмысловую старонку.

Пры аплаце, калі ласка, пазначце актуальны e-mail. Пасля атрымання сродкаў выдавецтва звяжацца з вамі, каб удакладніць зручны спосаб атрымання кнігі — самавываз або дастаўку і, пры неабходнасці, разлічыць яе кошт.

На жаль, перадзамова даступная толькі за межамі Беларусі.