Гэтай восенню ў выдавецтве INEXKULT выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Кніга ўяўляе сабой мазаіку з тэкстаў і думак самога Аляксея Стрэльнікава, успамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак. Аляксей Стрэльнікаў быў даследчыкам, артыстам, выкладчыкам, радыёвядоўцам, культурным мэнэджарам і, што найважней, — сябрам для многіх, расказваюць у выдавецтве. […]





